У падарунак — ікона святога Дзімітрыя
Вайсковая часць на тэрыторыi Гарадоцкага раёна адзначыла 61-ю гадавiну свайго заснавання. Як растлумачыў у размове з карэспандэнтам “Р” камандзiр часцi палкоўнiк Дзмiтрый Антонаў, адным з самых дарагiх падарункаў для ваеннаслужачых стала iкона святога велiкамучанiка Дзiмiтрыя Салунскага.
Чаму так? Па-першае, на тэрыторыi вайсковай часцi дзейнiчае ўласны праваслаўны храм у гонар названага святога – апекуна воiнаў i абаронцаў Айчыны. Па-другое, у райцэнтры Гарадок мясцовае духавенства падтрымлiвае пастаянную сувязь з вайскоўцамi i на гэты раз зрабiла такi вось памятны падарунак для воiнаў. З нагоды iмянiн у часцi быў адслужаны малебен з адначасовым асвячэннем iконы велiкамучанiка Дзiмiтрыя Салунскага. Напiсала яе таленавiты майстар iканапiсу Алена Трыханкiна, работы якой упрыгожваюць многiя храмы Вiцебска, Полацка i глыбiнкi.
Дарэчы. Яшчэ ў далёкiм IV стагоддзi знатны рымскi ваявода i военачальнiк Дзiмiтрый кiраваў цэлай вобласцю iмператара Максiмiлiяна. Апошнi быў язычнiкам i жорстка расправiўся з маладым правiцелем Салунi, калi даведаўся, што той пакланяецца Хрысту. Аднак Дзiмiтрый Салунскi не адмовiўся ад сваiх поглядаў i пад жорсткiмi катаваннямi прыняў пакутлiвую смерць. Паступова нароўнi са святым Георгiем Перамаганосцам ён стаў апекуном воiнаў i абаронцаў Айчыны ва ўсiх славян.