Суббота, 01 марта 2008 г.
№ 41 (4464)

«Адукаваны» злодзей

Ас. iнф.

Дзёрзкае злачынства здзейснена ў вёсцы Першамайская Верх-нядзвінскага раёна. У рабаўніка хапіла адукацыі, каб абясточыць ахоўную сігналізацыю, а затым зламаць дзвярныя ўмацаванні і забрацца на склад магазіна № 25 Верхнядзвінскага райпо.

Як значыцца ў паведамленні аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Віцебскага аблвыканкома, аматар пажывіцца на дармаўшчынку адсутнасць грошай кампенсаваў натурай. Прасцей кажучы, вынес спіртных напояў, прадуктаў харчавання, адзення, бытавой хіміі, іншых тавараў амаль на два з паловай мільёны рублёў.

Мажліва, адукаваны злодзей не сумняваўся, што пад покрывам ночы ўдасца замесці ўсе сляды. Але пралічыўся. Мясцовы крымі-нальны вышук змог знайсцi начнога рабаўніка ўжо на наступны дзень.