Не народ для ўрада, а ўрад для народа. Кастусь КАЛIНОЎСКI Текстовая версия
www.respublika.info № 146 (4569) Пятница, 08 августа 2008 г.

Астраўкi дамашняга цяпла

Святлана ХОРСУН

З мэтай выканання праграмы «Дарогi Беларусi на 2008—2010 гады» прадпрыемствамi аблспажыўсаюза за пяць месяцаў бягучага года на трасах Мiншчыны пабудаваны i рэканструяваны шэраг аб’ектаў прыдарожнага сервiсу. 

Каму — «прынц», каму — «прынцэса» 

Яшчэ не так даўно на трасе рэспублiканскага значэння М-4 Мiнск—Магiлёў у вёсцы Карпiлаўка Чэрвеньскага раёна быў толькi буфет “Хвiлiнка”, разлiчаны на восем месцаў. Сярэднямесячны аб’ём рознiчнага тавара­абароту складаў шэсць мiльёнаў, ад уласнай прадукцыi — паўмiльёна... 

Пасля рэканструкцыi тут з’явiлася сiм­патычнае кафэ, разлiчанае на 39 пасадачных месцаў у зале i 20 — на летняй пляцоўцы. Набылi сучаснае халадзiльнае i гандлёва-тэхналагiчнае абсталяванне. Да паслуг наведвальнiкаў — тэлевiзар i DVD-прай­гравальнiк. На кухнi — параканвекцыйная печ, электраплiта, мiкрахвалевая печ, фрыцюрнiца i кавамашына. 

Утульная зала, прыгожыя мяккiя скураныя крэслы, зграбныя столiкi. Тут вас хутка i ветлiва абслужаць. Абед у сярэднiм каштуе пяць тысяч рублёў. Наведвальнiкаў задавальняе не толькi кошт прыгатаваных страў, а i якасць ежы. 

— У нас карыстаюцца попытам стравы беларускай кухнi, — расказвае буфетчыца-бармен Марына Бяжок. — Асаблiва ахвотна заказваюць нашы фiрменныя дранiкi, свiнiну з грыбамi, запечанае мяса “Барвiнак”. Шырокi выбар у нас i салатаў. Многiм прыйшлiся даспадобы салаты, рэцэптуру якiх мы распрацоўвалi самi: “Маленькi прынц”, “Натхненне”, “Слаёны” i iншыя. Ахвотна заказваюць i кандытарскiя вырабы ўласнай вытворчасцi — булачку “Прынцэса”, пiрожнае “Кошык” i iнш. 

— Вельмi важна тое, што мы самi распрацоўваем уласныя рэцэпты, — уключаецца ў размову загадчыца вытворчасцi Наталля Брунеўская. — У нас створаны кулiнарны савет пры аддзеле грамадскага харчавання райспажыўтаварыства, дзе мы распрацоўваем рэцэпты новых страў i самi iх зацвярджаем. А таму i не дзiўна, што наша кухня карыстаецца вялiкiм попытам у дальнабойшчыкаў i пасажыраў, якiя праязджаюць па нашай трасе. Некаторым з iх дужа ж падабаецца наш салат “Маленькi прынц”, а дзецi i жанчыны заўсёды любяць пакаштаваць нашу арыгiнальную булачку “Прынцэса”. Як кажуць, каму — “прынц”, каму — “прынцэса”, але ж кожны абавязкова знойдзе ў нашым кафэ нешта не толькi смачнае, а i адметнае, каб у другi раз не праехаць мiма i абавязкова завiтаць да нас. Наведвальнiкаў кафэ нямала. Лiчбы красамоўна гэта пацвярджаюць: у студзенi гэтага года выручка склала 16 мiльёнаў рублёў, у красавiку — 30 мiльёнаў, а ў маi — ужо 50! 

I  пад’есцi,  i  памыцца 

Прыдарожнае кафэ ў вёсцы Акалова Лагойскага раёна пабудавана год назад на трасе Мiнск—Вiцебск. Яно разлiчана на 24 пасадачныя месцы i 16 пасадачных месцаў на летняй пляцоўцы. Яго ўзводзiла фiрма “Аэрола”, якая будуе такiя лёгкiя i сiмпатычныя павiльёны. Вабiць вока вясёлы рамонкава-васiльковы колер забудовы. Побач — клумбы з пяшчотна-аксамiтавымi кветкамi. Акуратна заасфальтаваны пад’езд. Так i хочацца тут прыпынiцца здарожанаму чалавеку. 

Калi холадна, у кафэ можна сагрэцца кубачкам кавы альбо гарбаты, заказаць комплексны абед, сярэднi кошт якога 6—7 тысяч рублёў. У спякоту можна асвяжыцца прахаладжальнымi напоямi, пакаштаваць марожанага, асартымент якога вельмi шырокi. Ёсць i пакецiраванае, i з рознымi напаўняльнiкамi — парцыённае. Можна, калi трэба, i тэрмас кiпнем заправiць, i “тармазок” у дарогу яшчэ прыхапiць. Тут камплектуюць наборы, куды можна пакласцi i адвараныя яйкi, i смажаную рыбу цi курыцу, салацiк — у кантэйнеры. 

Побач — магазiн, у якiм таксама можна нешта набыць. Яго аднавiлi, рэканструявалi, перавялi на самаабслугоўванне. Правялi каналiзацыю, пабудавалi новыя складскiя памяшканнi. I як вынiк — 100 мiльёнаў тавараабароту (да рэканструкцыi было ўдвая меней). А прыватны магазiн, якi быў непадалёку, закрыўся. 

— Мы выконваем любыя заказы, якiя прымаем i па тэлефоне, — расказвае намеснiк старшынi праўлення па гандлi Лагойскага райспажыўтаварыства Марыя Мiхалёва. — У мiнулым годзе адкрыццё нашых аб’ектаў прыдарожнага сервiсу якраз супала з адкрыццём “Славянскага базару” ў Вiцебску. Менавiта па нашай трасе ехалi госцi на фестываль, i нам было за гонар iх абслугоўваць. Мяркуем, што i наступныя нашы сустрэчы будуць не меней хвалюючымi i гасцiннымi. 

Дарэчы, на Лагойшчыне з’явiўся яшчэ адзiн цiкавы аб’ект прыдарожнага сервiсу — лазня. Тут, у прыгожым лясным масiве, побач з гандлёвым комплексам, прыемна прыпынiцца падарожнiку, каб падсiлкавацца i асвяжыцца ў лазнi. Альбо проста пася­дзець у альтанцы i палюбавацца прыродай. Адпачыць. 

«Усё  для  вас — i  марожанае,  i  квас» 

Нядаўна на трасе М-1 Брэст—Масква пасля рэканструкцыi адчынiўся новы магазiн у вёсцы Вязынь Дзяржынскага раёна. Арганiзавана работа па метаду самаабслугоўвання. Памянялi падлогу, столь, абшылi сцены сайдзiнгам. Асартымент пашырыўся. Цяпер тут больш за 4 тысячы найменняў розных тавараў. Афармляецца куток “У дарогу”, дзе прадугледжаны ўсе неабходныя дробязi. Камплектуюцца разавы посуд, сурвэткi...  

З любоўю прадуманы i куточак для дачнiкаў, якiм даспадобы гэты прыдарожны магазiн. Тут можна набыць неабходны iнвентар для дачы: вёдры, рыдлёўкi, палатняныя рукавiцы i нават расфасаваны вугаль для шашлыкоў. Апрача прадуктаў i напояў, можна купiць у дарогу i цiкавыя часопiсы, якiя тут таксама ў шырокiм асартыменце. У хуткiм часе з’явiцца i мiкрахвалевая печ, кавамашына, каб можна было не толькi атаварыцца, а i перакусiць. Гэта паспрыяе i росту тавараабароту, якi сёння за месяц у сярэднiм складае 70 мiльёнаў рублёў. 

I дачнiк, i дальнабойшчык, i проста выпадковы падарожнiк абавязкова знойдуць у гэтым магазiне нешта для сябе патрэбнае, бо аб гэтым паклапацiлiся загадзя. Толькi марожанага тут 30 найменняў. Добра прадаюцца i прахаладжальныя напiткi. Асаблiва квас. “I марожанае, i квас — усё для вас”, — усмiхаюцца прадаўцы. 

Пад строгiм кантролем старшынi праўлення Дзяржынскага райспажыўтаварыства Тамары Мось — рэканструкцыя i рамонт iншых аб’ектаў прыдарожнага сервiсу: гандлёвага цэнтра ў вёсцы Станькава, магазiна № 85 у вёсцы Вертнiкi, магазiна № 34 у пасёлку Энергетык. 

Адчуць  сябе  як  дома 

Прыемна ўразiла нас i невялiчкае кафэ “Бiстро” на трасе Бабруйск—Iвацэвiчы ў Клецкiм раёне. Чаго граху таiць, часам у такiх кропках грамадскага харчавання цяжка нешта выбраць, каб нармальна пад’есцi: учарашнiя пiражкi, засмаленыя курыныя крылцы, пера­смажаная рыба. I часам гэткi набор iдзе пад грыфам “Гарачае”. Па-сапраўднаму гарачае харчаванне тут, як кажуць, i не начавала. 

— Напачатку нешта падобнае было i ў нас — мы працавалi на “хуткасупах” i “хуткакашах”, — расказвае буфетчыца-бармен гэтага кафэ Святлана Галубовiч. — I наведвальнiкаў было не вельмi густа, але потым, калi мы вырашылi прапанаваць смачныя дамашнiя стравы, жадаючых прыпынiцца i пад’есцi стала значна больш. Не паспеюць пераступiць парог, а ўжо просяць: “Гаспадынька, дайце чаго-небудзь смачненькага, дамашняга такога...” Тут i сапраўды можна адчуць сябе як дома: утульны сталовы пакойчык з салатавымi сценамi. За маленькiмi зграбнымi столiкамi можна i пасталавацца, i адпачыць. 

На вулiцы — летняя спякота, а тут прахалода — лепш, як з кандыцыянерам. Вакол — лес, шчабечуць птушкi, красуюць кветкi. А гэтае маленькае кафэ пры дарозе як астравок дамашняга жытла, дзе наталяецца сiлай цела i адпачывае душа. 

А лiтаральна нядаўна ў Клецкiм раёне з’явiўся яшчэ адзiн прыстойны аб’ект прыдарожнага сервiсу — кафэ “Гасцiнец” у вёсцы Грыцэвiчы, на трасе Бабруйск—Iвацэвiчы. Акрамя тых, хто праязджае па трасе, тут абслугоўваюць i вяскоўцаў (у Грыцэвiчах пражывае больш як 700 чалавек). Ужо атрыманы першыя заказы на абслугоўванне святочных мерапрыемстваў. У кафэ вельмi прыгожы барны столiк, утульная зала для наведвальнiкаў, дзе можна абслужыць больш за дваццаць чалавек. Ёсць i маленькая камерная зала на 9 пасадачных месцаў. 

Тут i раскошная кухня, i зручныя падсобныя памяшканнi: для гароднiны, сыпучых прадуктаў i г.д. 

— У гэтым годзе мы адкрылi прыдарожны бар-кафэ ў вёсцы Лазавiчы, — расказвае старшыня праўлення Клецкага райспажыўтаварыства Мiкалай Ленкавец. — Рэканструявана i адноўлена памяшканне прыдарожнай сталовай у вёсцы Сiняўка. Грошы ўкладзены немалыя, але, як правiла, усё гэта акупаецца. 

— Вядуцца падрыхтоўчыя работы да будаўнiцтва аб’екта на трасе М-5 Мiнск—Гомель Пухавiцкага райспажыўтаварыства ў вёсцы Хазянiнкi, — тлумачыць намеснiк старшынi праўлення Мiнскага аблспажыўсаюза Валянцiн Цiхановiч. — Пад нашым строгiм кантролем будаўнiцтва i рамонт аб’ектаў прыдарожнага сервiсу ў iншых раёнах Мiншчыны — Салiгорскiм, Любанскiм, Мiнскiм, Бярэзiнскiм, Стаўбцоўскiм. Вельмi важна, каб яны не ператваралiся ў братоў-блiзнят, каб у кожнага з iх былi свае адметнасцi, свая “фiшка”, каб i тут была здаровая канкурэнцыя. 

I з гэтым нельга не пагадзiцца: аб’екты прыдарожнага сервiсу нашых аўтамагiстраляў павiнны быць прывабнымi i па-сапраўднаму гасцiннымi для тых, каго паклiкала дарога. 

Чэрвень—Дзяржынск—Лагойск—Клецк

Оцените материал:

Написать автору

Ваше имя *: Все поля, помеченные *, обязательны для заполнения.
E-mail *:
Сообщение *:

Все статьи рубрики Вести потребкооперации

  • Расписание на завтра
    Кооператоры  страны  вырабатывают  наступательную  стратегию  на  рынке  товаров  и  услуг
  • А равных «Охотникам» не было

    Состоялся туристический слет работников аппарата управления, унитарных предприятий и учреждений Белкоопсоюза

  • Расслабление чревато издержками
    Председатель Барановичского райпо Анатолий Шепель размышляет о том, как важно в нынешних условиях отвечать требованиям времени
  • Хозяйство, привычка и выгода
    У моей супруги есть тетушка, которая, несмотря на свои преклонные годы (80 лет), продолжает держать двух коровок...
  • Ягодные места
    Щучинский район лидирует в Гродненской области по заготовке черники
  • Все двенадцать
    Все двенадцать прогнозных  показателей  выполнили  по  итогам  полугодия  кооператоры  Брагинского  района
  • Сельмаги — без обеда и выходных
    Сельские магазины потребкооперации на период уборочной кампании повсеместно перешли на удлиненный режим работы
  • Мини-магазины «шагают» в микрорайоны
    В сентябре минувшего года  в новом перспективном микрорайоне Сморгони после ремонта открылся магазин «Восток-Маркет»
  • Астраўкi дамашняга цяпла
    Прадпрыемствамi аблспажыўсаюза за пяць месяцаў бягучага года на трасах Мiншчыны пабудаваны i рэканструяваны шэраг аб’ектаў прыдарожнага сервiсу
пн
вт
ср
чт
пт
сб
вс
1
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
Номер газеты:
© 1991 - 2005, <РЭСПУБЛIКА>. Все права защищены.
Редакция сайта: info@respublika.info
Администратор: admin@respublika.info
Экспорт заголовков и анонсов
в формате XML/RSS 2.0
Разработка сайта:
Дизайн-студия Дмитрия Борового
справочник лекарств ремонт своими руками Pink Floyd 7th-sky.net советские мультфильмы болты и гайки
Rating All.BY Rambler's Top100