Спачатку было Слова...

Iрына СВIРКО, «Р»
Спачатку  было  Слова...

Заўтра  гасцей  i  ўдзельнiкаў  Дня  беларускага  пiсьменства  будзе  вiтаць  старажытны  Барысаў

Менавiта Слову, а таксама ўсiм тым, хто працаваў калiсьцi i працуе сёння дзеля яго развiцця i адраджэння, хто захоўвае i памнажае духоўную спадчыну мiнулых пакаленняў, узбагачае нацыянальную культуру, шануе родную мову, прысвечана святаДзень беларускага пiсьменства. Па традыцыi яно адзначаецца ў нашай краiне ў першую нядзелю верасня. Сёлета – 15-ы ўжо раз. Заўтра яго шматлiкiх гасцей i ўдзельнiкаў будзе вiтаць старажытны Барысаў.

Дзень беларускага пiсьменства называюць святам-вандроўнiкам. З году ў год выпраўляецца яно са сталiцы ў розныя гiстарычныя цэнтры  Беларусi, якiя здаўна мелi славу буйнейшых асяродкаў нацыянальнай культуры, асветы, кнiгадрукавання. Самым першым у 1994 годзе сустракаў свята старажытны Полацк, дарэчы, пачэснае права прымаць у сябе Дзень беларускага пiсьменства яму выпадала двойчы, як i гораду Тураву. Сталiцамi свята станавiлiся Навагрудак, Нясвiж, Орша, Пiнск, Заслаўе, Мсцiслаў, Мiр, Камянец, Паставы, Шклоў. Ужо вядома, што ад Барысава святочную эстафету прыме Смаргонь...


пн
вт
ср
чт
пт
сб
вс
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
Номер газеты: