У падарунак — ікона святога Дзімітрыя

Вiталiй ФЁДАРАЎ, «Р»

Вайсковая часць на тэрыторыi Гарадоцкага раёна адзначыла 61-ю гадавiну свайго заснавання. Як  растлумачыў у размове з карэспандэнтам “Р” камандзiр часцi палкоўнiк Дзмiтрый Антонаў, адным з самых дарагiх падарункаў для ваеннаслужачых стала iкона  святога велiкамучанiка Дзiмiтрыя Салунскага. 

Чаму так?  Па-першае, на тэрыторыi вайсковай часцi дзейнiчае ўласны  праваслаўны храм у гонар названага святога – апекуна воiнаў i абаронцаў Айчыны. Па-другое, у райцэнтры Гарадок мясцовае духавенства падтрымлiвае пастаянную сувязь з вайскоўцамi i на гэты раз зрабiла такi вось памятны падарунак для воiнаў. З нагоды  iмянiн у часцi быў адслужаны малебен з адначасовым асвячэннем iконы  велiкамучанiка Дзiмiтрыя Салунскага. Напiсала яе таленавiты майстар  iканапiсу  Алена  Трыханкiна, работы якой упрыгожваюць многiя  храмы  Вiцебска, Полацка i глыбiнкi. 

Дарэчы. Яшчэ ў далёкiм IV стагоддзi знатны рымскi ваявода i военачальнiк Дзiмiтрый кiраваў цэлай вобласцю iмператара Максiмiлiяна. Апошнi быў язычнiкам i жорстка расправiўся з маладым правiцелем Салунi, калi даведаўся, што той пакланяецца Хрысту. Аднак Дзiмiтрый Салунскi не адмовiўся ад сваiх поглядаў i пад жорсткiмi катаваннямi прыняў пакутлiвую смерць. Паступова нароўнi са святым Георгiем Перамаганосцам ён стаў апекуном воiнаў i абаронцаў Айчыны ва ўсiх славян.            

Все статьи рубрики Вести

пн
вт
ср
чт
пт
сб
вс
1
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
Номер газеты: