Ружы для «караля Лiра»
Неверагодна эмацыянальны, задушэўны i яркi капуснiк арганiзавалi акцёры i ўвесь калектыў Нацыянальнага акадэмiчнага драматычнага тэатра iмя Якуба Коласа ў гонар 70-гадовага юбiлею свайго любiмага сябра i калегi — народнага артыста Беларусi Леанiда Трушко.
На вялiкi жаль, па стане здароўя Леанiд Iгнатавiч ужо не можа ўдзельнiчаць на поўную моц у тэатральным жыццi. Аднак пры магчымасцi ён бывае ў тэатры, дзе ўсе для яго родныя i блiзкiя. А з нагоды юбiлею сапраўдны «дэсант» калег з’явiўся на кватэру знакамiтага артыста. I гэта стала лепшым лякарствам для Леанiда Iгнатавiча, якi сыграў на Коласаўскай сцэне каля сотнi самых яркiх вобразаў. Гэта i славуты шэкспiраўскi кароль Лiр, i пацешны Ляпкiн-Цяпкiн з гогалеўскага «Рэвiзора», i Сырадоеў з «Трыбунала» Андрэя Макаёнка, i Мiкiта з «Улады цемры» Талстога…
Вядомы драматург старшыня Беларускага саюза тэатральных дзеячаў Аляксей Дудараў у шчырым вiншаваннi прызнаецца: «Ты мой галоўнейшы радавы i маршал майго сэрца!» Вобраз Дзерваеда ў п’есе «Радавыя» самы лепшы ў выкананнi Леанiда Трушко. Спектакль iшоў на сцэнах усяго былога СССР, аднак гэты вобраз нiхто не ўвасобiў лепш за нашага юбiляра.
Сяброў у вiцебскага «караля Лiра» незлiчонае мноства. Але самыя блiзкiя (не ў крыўду iншым i нават Аляксею Дудараву) — коласаўцы. Вось i на кватэру ветэрана з букетам шыкоўных руж, торбачкай смажанага арахiсу, якiя любiць «кароль Лiр», iншымi падарункамi з’явiлiся народная артыстка краiны i сенатар Святлана Акружная, мастацкi кiраўнiк тэатра iмя Якуба Коласа Вiталiй Баркоўскi, заслужаная артыстка Беларусi Таццяна Лiхачова, загадчыца лiтаратурнай часткi драмтэатра Святлана Дашкевiч…
Аб чым гаварылi i чаго жадалi?.. Часта на небасхiле юбiлею свяцiлася лiчба 100. Столькi цудоўных роляў у творчай скарбонцы народнага артыста Леанiда Трушко. Ад драматурга Аляксея Дударава «маршалу» сцэны ўручана прэмiя. Юбiляру ўсе жадалi моцнага здароўя i доўгiх гадоў жыцця!
Все статьи рубрики Культура
- Второе дыхание кинопроката
Василий Коктыш: «Переговоры с представителями компании «ХХ век Фокс» о прокате первых трех эпизодов эпопеи «Звездные войны» шли 5 часов. По сути, именно тогда и решалось, быть или не быть белорусскому кинопрокату» - Ружы для «караля Лiра»
Неверагодна эмацыянальны, задушэўны i яркi капуснiк арганiзавалi акцёры i ўвесь калектыў Нацыянальнага акадэмiчнага драматычнага тэатра iмя Якуба Коласа ў гонар 70-гадовага юбiлею свайго любiмага сябра i калегi — народнага артыста Беларусi Леанiда Трушко