Уваскрасi нас, Пане, тваiм словам!

Арцыбiскуп Тадэвуш Кандрусевiч, мiтрапалiт Мiнска-Магiлёўскi

Умiлаваныя ў Змёртвыхпаўсталым Пану браты ў бiскупскiм i святарскiм служэннi, кансэкраваныя асобы, браты i сёстры!

1. «Не бойцеся, бо ведаю, што вы шукаеце Езуса ўкрыжаванага. Няма Яго тут, Ён уваскрос, як сказаў. Падыдзiце, паглядзiце на месца, дзе быў пакладзены» (Мц 28, 5–6). Гэтыя словы Анёла, якi сядзеў на каменi каля ўваходу ў грабнiцу Пана, сёння гучаць у нашых касцёлах i каплiцах, у нашых супольнасцях. Гэтыя словы глыбока пранiкаюць у нашыя сэрцы, перамяняюць iх i напаўняюць радасцю, даючы нам новую надзею.

Радасным воклiчам: «Хрыстус уваскрос! — Сапраўды ўваскрос!» — мы абвяшчаем праўду збаўчай урачыстасцi Змёртвыхпаўстання Пана i дзелiмся ёю з iншымi. Мы нясем яе ў свет, спяшаемся з ёю да iншых людзей так, як паспяшалiся жанчыны-мiраносiцы, калi, прынёсшы алеi для намашчэння, замест цела Езуса ўбачылi пустую грабнiцу, куды яно тры днi таму было пакладзена.

2. Вечна жывое i заўжды актуальнае Божае слова, якое прыносiць нам гэтую радасную пасхальную вестку, павiнна быць таксама i дзейсным (пар. Гбр 4, 12), павiнна заахвочваць да навяртання i духоўнага адраджэння. Для гэтага нам неабходна дазволiць Хрысту, каб Ён сваёю ласкаю ўваскрасiў нас да новага жыцця. Цi магчыма гэтага дасягнуць у наш секулярны час?..

На здымку: арцыбiскуп Тадэвуш КАНДРУСЕВIЧ, мiтрапалiт Мiнска-Магiлёўскi.


пн
вт
ср
чт
пт
сб
вс
3
4
6
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
Номер газеты: