Майстар Ламака
I дом збудаваць, i кош сплесцi, i рыфму знайсцi, i пчол развесцi — усё ўмее гэты цiкавы чалавек
Ён зайшоў у кабiнет, i, здалося, стала неяк святлей – цi то ад яго сцiплай усмешкi, цi то ад кошыка з бялюткiх лазовых пруцiкаў, якi ён трымаў, як ляльку, у сваiх агромнiстых далонях. У цудоўных узорах кошыка, здавалася, увачавiдкi праглядвалi малюнкi роднай прыроды.
— Гэта вам, — ён падаў жанчыне свой рукатворны цуд. Тая, зачырванеўшыся, усмiхнулася:
— Дзякуй, Андрэевiч, але ж такi шэдэўр, пэўна, дорага каштуе…
— Як для вас, дык за ўсмешку, — галантна пакланiўся майстар, i, гледзячы на яго маладжавы твар i ўпэўненыя рухi, нiяк не верылася, што чалавеку ўжо восьмы дзесятак, што за яго плячамi – доўгае, насычанае нялёгкай працай i бясконцымi клопатамi жыццё…
Менавiта з кошыка i пачалася наша гутарка. Адкуль жа яго ўменне плесцi кашы ды iншыя рэчы?
— Ад бацькi Андрэя Радзiвона-вiча, — сказаў Ламака. – Во гэта быў майстар! Да таго ж легендарная асоба. Седзячы за рулём браневiка, сустракаў на Фiнляндскiм вакзале самога Ленiна. Удзельнiчаў у штурме Зiмняга. У трыццатыя гады прыгнаў у сваю вёску першы «Фардзон». Ды як не загрымеў у Сiбiр, бо заможным быў селянiнам. Даехаў да губернi, але даказаў: не, не кулак ён — не таго роду-племенi! Сям’я была вялiкая, працавiтая. Давялося дзялiць гаспадарку… А ў Вялiкую Айчынную дайшоў аж да Берлiна i, кажуць, пакiнуў там на рэйхстагу свой подпiс… Пасля вайны зноў быў трактарыстам, а затым брыгадзi-рам, старшынёй калгаса. Удзель-нiчаў у выстаўцы дасягненняў народнай гаспадаркi. Стаў заслужаным калгаснiкам! Пражыў 89 гадоў. Ды i мацi Алена Ларыёнаўна была яму да пары — спраўная гаспадынька!
Пра бацькоў Аляксандр Андрэевiч расказвае ахвотна. А пра сябе – вельмi скупа, як быццам саромеючыся. А распавесцi ёсць пра што: будаўнiк ад Бога. Глянеш на яго “церамок” у вёсцы Паздзеркi, што збудаваў сваiмi рукамi, – залюбуешся. А якiя ўзоры на верандзе, балкончыку — тонкiя, далiкатныя, без перабольшання – мастацкiя.
— Дык вы яшчэ i разьбяр! – здзiўляюся, разглядваючы здымак, на якiм гаспадар з жонкай Нiнай Мiхайлаўнай сфатаграфаваны на лавачцы каля свайго “церамка”. — Як жа, цiкава, ствараўся такi цуд?
— Вельмi проста, — разводзiць рукамi майстар. – Лобзiк, разец ды пласкагубцы — вось i ўвесь iнструмент. А яшчэ — кропелька ўмення ды цярпення…
— А адкуль такiя чароўныя ўзоры?
— Прыглядаюся, замалёўваю. Неяк пабываў нават у славутым Плёсе, што ў Iванаўскай вобласцi. Спецыяльна! Во дзе сапраўдныя мастакi! Цэлы альбом малюнкаў з узорамi прывёз…
Маляваць Аляксандр Ламака любiў з дзяцiнства. Паступаў на архiтэктурнае аддзяленне ў полiтэхнiчны iнстытут. Былi ў яго круглыя пяцёркi, адна толькi чацвёрка — якраз па малюнку. Параiлi хлопцу iсцi на будаўнiчы факультэт… Так знянацку i стаў будаўнiком. Прайшоў усе працоўныя ступенi: майстар, прараб, начальнiк будупраўлення. Завочна скончыў нархоз, стаў iнжыне-рам-эканамiстам.
А тым часам у краiне, той, яшчэ вялiкай, якраз разгортвалася чарговая “будоўля веку” – асваенне Нечарназем’я. Аляксандра Ламаку накiроўваюць начальнiкам ПМК на будаўнiцтва саўгаса “Беларускi”. Узводзiлi пасёлак, жывёлаводчы комплекс, майстэрнi. Працавалi вахтавым метадам, прайшоў месяц i – дахаты… Аляксандр Андрэевiч прапанаваў трохгадовы тэрмiн “вахты”, але з адной умовай: у якасцi ўзнагароды — кватэра па месцы пастаяннага жыхарства… Хуткiмi тэмпамi рос пасёлак на Пскоўшчыне, а дома будаўнiкоў чакала добраўпарадкаванае жыллё… Так i Аляксандр Ламака атрымаў у Мiнску, у Серабранцы, аднапакаёўку на траiх: на сябе, жонку ды старэнькую цешчу…
Вярнуўшыся з Пскоўшчыны, Аляксандр Ламака не застаўся без справы. Яго накiравалi дырэктарам завода па перапрацоўцы рапсу. Прадпрыемства тады толькi-толькi пачынала будавацца. Тут ён адпрацаваў, як кажуць, ад званка да званка, пакуль не ўвялi ў строй ААТ “Рапс”. Яго працаўнiкi шчыра ўдзячны будаўнiкам i перш за ўсё — iх кiраўнiку Аляксандру Ламаку.
А сам ён час ад часу згадвае сваё Нечарназем’е… У памяцi Аляксандра Андрэевiча паўстаюць пушкiнскiя мясцiны. Тады на Пскоўшчыне ён не прапусцiў нi аднаго Пушкiнскага свята. Збягаў з натоўпу зявак i падоўгу любаваўся дубам ля Лукамор’я, яловай алеяй, на поўныя грудзi дыхаў паветрам Трыгорскага, дзе паэт адпачываў душой…
Сам Аляксандр Андрэевiч нераўнадушны да паэзii. Хоць i не лiчыць сябе лiтаратарам, але самыя важныя падзеi ў сваiм жыццi i ў жыццi сваiх блiзкiх i аднавяскоўцаў iмкнецца адлюстраваць у вершаваных радках. I хiба не кране чытача такое, да прыкладу, прызнанне:
Край ты мой чароўны, любая радзiма,
Тут мая матуля песцiла мяне.
Тут правёў я леты, тут прайшлi i зiмы,
Першае каханне ў дальняй той вясне…
Вершы Аляксандра Ламакi шчырыя, i хоць часам iм нестае паэтычнага глянцу, але ж гэта кампенсуецца непасрэднасцю i нейкай асаблiвай цеплынёй, якой пранiзаны кожны радок. А яшчэ – светлымi пачуццямi да роднай Беларусi, не паказной, а сапраўднай патрыятычнасцю. У сваiх “Жыццёвых назiраннях” аўтар вобразна расказвае пра гiсторыю свайго роду, задзi-рыста прапясочвае лайдакоў, п’янiц, дэмагогаў, тых, хто як перакацi-поле гайсае па свеце ў пошуку лёгкага жыцця.
Едуць у замежжа – хочуць iншай долi,
Думаюць, што дзесьцi адшукаюць рай.
Толькi таго раю не знайсцi нiколi.
Вечна будзе снiцца iм радзiмы край…
У апошнюю нашу сустрэчу мы доўга гаварылi не толькi пра паэзiю, але i пра iншыя захап-леннi Аляксандра Андрэевiча. Са шчырай замiлаванасцю расказваў ён пра сваю “пчалiную адысею” – любоў да гэтых загадкавых разумных iстот ён, пэўна, таксама пераняў у свайго руплiвага бацькi…
А яшчэ ў гутарцы не раз звярталiся да спартыўнай тэмы. У студэнцкiя гады Аляксандр захапляўся дзесяцiбор’ем: бегаў, плаваў, штурхаў ядро… I ростам, i фiгурай, i здароўем – вылiты чэмпiён… Ды не атрымалася iм стаць. Здарылася няшчасце: моцна разбiўся, спатыкнуўшыся на бар`ернай дарожцы. Давялося ўзяць акадэмiчны водпуск…
Згадваючы маладыя гады, Аляксандр Андрэевiч услых разважаў: “Няправiльна, мабыць, жыў. Трэба было займацца чымсьцi адным, я ж за ўсё хапаўся, распыляўся, дарэмна сiлы губляў…” Я слухаў умудронага жыццём ветэрана i думаў: а цi трэба караць-папракаць самога сябе, шаноўны Аляксандр Андрэевiч, за свае пошукi, кiданнi цi шараханнi. Пэўна, гэта i ёсць тая самая дарога да сябе, пра якую так часта згадваюць пiсьменнiкi. Дарога, якая заўсёды прыводзiць да людзей. I яны са шчырай удзячнасцю вам гавораць: дзякуй, добры чалавек – будаўнiк, майстар, паэт!
Все статьи рубрики Общество
- Набор прыпраў у «Страву кахання»
На «сямейны рынг» у Бешанковiчах выйшлi самыя адважныя маладыя каманды - Майстар Ламака
I дом збудаваць, i кош сплесцi, i рыфму знайсцi, i пчол развесцi — усё ўмее гэты цiкавы чалавек - Паўлiны, i фазаны
I яшчэ процьма экзатычных птах жывуць у Бабруйску i цешаць вока людзям - От слов — к делу
Соглашение о равных правах граждан Беларуси и России на свободу передвижения, выбора места пребывания и жительства вступит в силу уже в этом году - Жилье — по разумной цене
Министерство архитектуры и строительства Беларуси продолжит работу по сдерживанию роста цен на строительство жилья