Не народ для ўрада, а ўрад для народа. Кастусь КАЛIНОЎСКI Текстовая версия
www.respublika.info № 96 (4033) Вторник, 30 мая 2006 г.

Паўлiны, i фазаны

Мiкалай ДАВIДОВIЧ, «Р»

I  яшчэ  процьма экзатычных  птах  жывуць  у  Бабруйску i  цешаць  вока  людзям

З  Аўчыннiкамi я пазнаёмiўся, можна сказаць, выпадкова. Даў аб’яву ў мясцовай газеце аб набыццi адной рэчы, звязанай з пчалярствам, яны i адгукнулiся. 

Жывуць Аўчыннiкi ў прыватным доме, якi гадоў дзесяць таму купiлi. Гаспадар, Мiкалай Сцяпанавiч, у якога рукi павернуты да любой справы, даводзiў яго да толку. Два паверхi павернуты да сонца, балкон фабрычнага вырабу, агароджа, металiчныя вароты. Ну i, канешне, надворныя пабудовы, акуратныя хлеўчукi, клеткi нейкiя жалезныя. 

“О-о!” – чую раптам пранiзлiвы крык. Паўлiны! Высокiя, цыбатыя, з рознакаляровымi хвастамi. “У нас дзве сям’i, — тлумачыць гаспадар, — купiлi гадоў сем таму. Аляксандраўна мая пажадала мець гэтых птах. Ездзiў аж у Падмаскоўе на спецыялiзаваную ферму i там купiў. Цiкава за iмi назiраць, як танцуюць, хвасты распускаюць, цалуюцца-мiлуюцца...” 

У вальерах бачу i даволi рэдкiх у нас фазанаў. Iх аж адзiнаццаць разнавiднасцей: сярэбраныя, залатыя, алмазныя i iншыя. Сярэбраныя, напрыклад, на руку садзяцца, з гаспадаром размаўляюць, а каралеўскiя не заўсёды да сябе i падпусцяць – любуйся, але не чапай! А дзе было гэтых птушак узяць? Аж у Маскве! 

— Ну цяпер ужо жонка здаволена? – пытаю ў Мiкалая Сцяпанавiча. 

— Ага, зараз, — усмiхаецца той, — загадала султанак каспiйскiх даставiць. Аж у Растоў за iмi ездзiў. Ды дзе толькi не быў: у нас – сям’я чорных лебедзяў, качкi-мандарынкi дэкаратыўныя, курапаткi каменныя, нават каршун-цецеравятнiк жыве. 

— Але ж i клопатаў з вашай птушынай гаспадаркай? – пытаю ў Соф’i Аляксандраўны. 

— Ды нiчога складанага, — адказвае яна. – Трэба толькi ў вочы кожнай птушцы зазiрнуць, а ў iх – усё, чаго яна хоча, што падабаецца, а што не. Мы навучылiся i кармiць, i даглядаць, i нават хваробы лячыць. 

Палюбавацца экзатычнымi птушкамi прыходзяць суседзi, блiзкiя, з усёй рэспублiкi едуць. Некаторыя купляюць птах. Цяпер стала модным  мець свае дамашнiя заапаркi. Адзiн, напрыклад, прадпрымальнiк з Мiнска, вялiкi аматар рэдкiх птах, пастаянна тэлефануе. Нядаўна ў Бабруйск узялi некалькi птушак, у суседнi Кiраўск, у iншыя гарады. 

З цiкавасцю прыглядаўся да гаспадароў. Ён – гарадскi, яна — вясковая. Трое дзетак нарадзiлi. Зараблялi няшмат. Думалi, як тую капейку займець. Занялiся развядзеннем пакаёвых кветак. Цытрусавыя вырошчвалi – лiмоны, мандарыны, гранаты i iншыя, саджанцы пасылалi аж у Паўднёвы Сахалiн. Пазней трусоў гадавалi — па 400—450 штук вушастых трымалi. У рэспублiканскiм конкурсе трусаводаў у пачатку семiдзесятых гадоў мiнулага стагоддзя займалi прызавыя месцы. 

Кожны куточак на падворку Аўчыннiкаў па-гаспадарску размеркаваны. Вось цяплiчкi, там кветнiкi, тут пладовыя дрэвы, сiбiрскi кедр расце... I такi парадак, так усё даведзена, аздоблена – жывуць у сваю ахвоту i задавальненне. Прызнаюся, трохi i пазайздросцiў iм, адначасова парадаваўся: ёсць у нас дбайныя гаспадары, не вымерлi добрыя традыцыi, iнiцыятыва, прадпрымальнасць! 

Оцените материал:

Написать автору

Ваше имя *: Все поля, помеченные *, обязательны для заполнения.
E-mail *:
Сообщение *:

Все статьи рубрики Общество

  • Набор прыпраў у «Страву кахання»
    На  «сямейны рынг»  у  Бешанковiчах  выйшлi  самыя  адважныя  маладыя  каманды
  • Майстар Ламака
    I  дом  збудаваць,  i  кош  сплесцi,  i  рыфму  знайсцi,  i пчол  развесцi    усё  ўмее  гэты  цiкавы  чалавек
  • Паўлiны, i фазаны
    I  яшчэ  процьма экзатычных  птах  жывуць  у  Бабруйску i  цешаць  вока  людзям
  • От слов — к делу
    Соглашение  о  равных  правах  граждан  Беларуси  и  России  на  свободу  передвижения,  выбора  места  пребывания  и  жительства  вступит  в  силу  уже  в  этом  году
  • Жилье — по разумной цене
    Министерство  архитектуры  и  строительства  Беларуси  продолжит  работу  по  сдерживанию  роста  цен  на  строительство  жилья
пн
вт
ср
чт
пт
сб
вс
25
30
31
Номер газеты:
© 1991 - 2005, <РЭСПУБЛIКА>. Все права защищены.
Редакция сайта: [email protected]
Администратор: [email protected]
Экспорт заголовков и анонсов
в формате XML/RSS 2.0
Разработка сайта:
Дизайн-студия Дмитрия Борового
справочник лекарств ремонт своими руками Pink Floyd 7th-sky.net советские мультфильмы болты и гайки
Rating All.BY Rambler's Top100