Не народ для ўрада, а ўрад для народа. Кастусь КАЛIНОЎСКI Текстовая версия
www.respublica.by № 254 (4192) Среда, 24 января 2007 г.

У эфіры і on-line

Ірына СВІРКО, «Р»

Радыёстанцыя  «Беларусь»  пашырае  аўдыторыю  замежных  слухачоў

Сёлета сваё 45-годдзе адзначыць радыёстанцыя «Беларусь» (дырэкцыя замежнага вяшчання Беларускага радыё). У 1962 годзе выйшла ў міжнародны эфір першая праграма, адрасаваная суайчыннікам за мяжой. У той час — толькі на беларускай мове. Сёння перадачы радыёстанцыі «Беларусь» гучаць на пяці мовах — беларускай, нямецкай, рускай, англійскай і польскай. Агульны аб’ём вяшчання з гэтага года складае 19 гадзін у суткі, з якіх 9 гадзін — у радыёэфіры і 10 — у Інтэрнеце ў рэжыме «рэальнага часу». І надалей ён будзе павялічвацца. 

— Сёння суверэнная Беларусь мае выдатную магчымасць расказваць у міжнародным эфіры пра тое, што адбываецца ў нашай рэспубліцы, як кажуць, з першых вуснаў. І мы імкнёмся, каб ніводны з аспектаў жыцця краіны не застаўся без асвятлення ў перадачах нашай  радыёстанцыі, — гаворыць дырэктар Галоўнай дырэкцыі замежнага вяшчання Навум Гальпяровіч. 

Цікавасць жа ў свеце да інфармацыі з Беларусі вялікая. Пра яе сведчаць водгукі шматлікіх радыёслухачоў з розных куткоў планеты. Сёння на адрас дырэкцыі замежнага вяшчання прыходзяць лісты з 37 краін, а Інтэрнет-сайт радыёстанцыі «Беларусь» наведваюць карыстальнікі больш як з 110 краін. Дарэчы, у Інтэрнеце, як і ў радыёэфіры, Беларусь таксама прадстаўлена на пяці мовах. 

Найбольшая колькасць слухачоў радыёстанцыі «Беларусь» пражывае ва Усходняй Еўропе, чвэрць — жыхары Заходняй Еўропы, 18 працэнтаў слухаюць яе перадачы ў Азіі (Індыі, Пакістане, Ліване),  каля 8 працэнтаў — у Амерыцы. Як сведчаць вынікі апытанняў, спецыяльна  праведзеных Галоўным інфармацыйна-аналітычным цэнтрам Белтэлерадыёкампаніі, даволі часта слухаюць радыё­станцыю «Беларусь» 40 працэнтаў рэспандэнтаў, некалькі разоў у тыдзень — каля 30 працэнтаў, час ад часу — каля 20 працэнтаў. 56 працэнтаў ад агульнай колькасці слухачоў маюць вышэйшую адукацыю. Узроставы паказчык аўдыторыі — ад 15 да 50 гадоў, прычым найбольшая цікавасць да перадач назіраецца ва ўзроставых групах ад 15 да 25 гадоў і ад 36 да 45 гадоў. Вынікі даследаванняў дазваляюць выдзеліць і тэмы, якім аддаюць перавагу радыёслухачы. На першым месцы — інфармацыя аб паўсядзённым жыцці і клопатах звычайных грамадзян, затым — культура, знешняя і ўнутраная палітыка дзяржавы, эканоміка, міжнародныя адносіны.  Разам з тым вялікую цікавасць выклікаюць у замежных слухачоў чытанні твораў беларускай класікі, а таксама вывучэнне беларускай мовы. 

Все статьи рубрики Масс-медиа

  • У эфіры і on-line
    Радыёстанцыя  «Беларусь»  пашырае  аўдыторыю  замежных  слухачоў
пн
вт
ср
чт
пт
сб
вс
14
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
Номер газеты:
© 1991 - 2005, <РЭСПУБЛIКА>. Все права защищены.
Редакция сайта: [email protected]
Администратор: [email protected]
Экспорт заголовков и анонсов
в формате XML/RSS 2.0
Разработка сайта:
Дизайн-студия Дмитрия Борового
Rambler's Top100 Каталог TUT.BY Rating All.BY Каталог сайтов и статей iLinks.RU