Не народ для ўрада, а ўрад для народа. Кастусь КАЛIНОЎСКI Текстовая версия
www.respublika.info № 5 (4428) Пятница, 11 января 2008 г.

З крынiц адвечнай прыгажосцi

Iрына СВIРКО, «Р»

Шырокай грамадскасці ўпершыню прадстаўлены каштоўны  рарытэт, празваны  поясам  Вітаўта 

Нацыянальны музей гiсторыi i культуры Беларусi адкрыў для наведвальнiкаў адну з самых цiкавых i таямнiчых старонак сваёй калекцыi. Гэта археалагiчныя знаходкi i скарбы з каштоўных металаў. На выстаўцы «З крынiц адвечнай прыгажосцi» прадстаўлена больш за тысячу прадметаў з золата i серабра, выраб якiх датуецца прамежкам ад I—II ст.н.э. да пачатку XIX стагоддзя. Большасць з экспанатаў дэманструецца ўпершыню. 

Адно з цэнтральных месцаў у экспазiцыi займае так званы пояс Вiтаўта. Вакол гiсторыi яго вяртання з мiнулага ў сучаснае дасюль застаецца нямала загадак i таямнiц. Парадны сярэбраны з пазалотай пояс быў знойдзены паблiзу вёскi Лiтва Маладзечанскага раёна ў пачатку 1990-х  у час правядзення земляных работ, але больш за дзесятак гадоў знаходзiўся ў прыватных руках. Толькi ў 2006-м рашэннем Вярхоўнага суда Рэспублiкi Беларусь рарытэт быў вернуты ва ўласнасць дзяржавы i занесены ў Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей. 

Як расказала «Р» галоўны захавальнiк фондаў Нацыянальнага музея гiсторыi i культуры Беларусi Святлана Гаўрылава, даследаваннi пояса пакуль не закончаны. Па папярэднiм вызначэннi, 11 паяс­ных блях i наканечнiкi былi выраблены ў першай трэцi XIV стагоддзя ў сталiцы Крым­скага ханства горадзе Кафе, на тэрыторыi сённяшняй Феадосii. Спражкi — работа генуэзскiх майстроў. 

Канчаткова пакуль нельга сказаць, ці сапраўды гэта пояс славутага Вітаўта, але па статусе такі прадмет мог належаць менавіта вялікаму князю. Не пацверджана яшчэ і версія аб тым, што пояс быў падораны Літоўскаму князю крымскім ханам Хаджы Гірэем. Але тэарэтычна і гэта магчыма, бо ў той перыяд хан сапраўды наведваў Мінск, і адносіны паміж дзвюма дзяржавамі складваліся добразычлівыя. 

Дарэчы, вядомыя беларускія гісторыкі-даследчыкі прафесары  Валянцін Рабцэвіч і Адам Мальдзіс прапаноўваюць і яшчэ адно цікавае меркаванне, звязанае з легендарным рарытэтам. Па іх звестках, каля вёскі Літва ў свой час знойдзены не адзін, а два каштоўныя паясы. Першы, яго называюць “паляўнічым”, — той, які зараз захоўваецца ў Мінску. Другі, “вясельны”, больш багата аздоблены, некалі знік у накірунку Парыжа... Паводле Адама Мальдзіса, адтуль фотаздымкі пояса прывозілі ў Санкт-Пецярбург і прапаноў-валі купіць Эрмітажу... Ці вернецца калі-небудзь другі пояс на радзіму? Ці будзе ёй належаць? Гэтыя пытанні пакуль без адказаў. 

Між тым пояс не адзіны цікавы экспанат выстаўкі. Свая гісторыя ў прадметаў са знакамітага Мінскага грашова-рэчавага скарбу, знойдзенага будаўнікамі ў жніўні 1988 года на перасячэнні вуліц Урыцкага і Валадарскага. Агульная вага схаванага ў зямлі серабра склала 13 кілаграмаў! Скарб налічваў 547 прадметаў XVII — пачатку XX стагоддзя. Усе —  помнікі нумізматыкі, фалерыстыкі, дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва, у тым ліку 25 адзінак шыкоўнага сталовага посуду і побытавых рэчаў. 

Упершыню экспануюцца на выстаўцы рымскія дэнарыі — манеты I—II стагоддзяў нашай эры са скарбу, знойдзенага ў 1993 годзе ў Бярозаўскім раёне, а таксама залатыя пацеркі XII стагоддзя з раскопак у Навагрудку, залаты бранзалет XII стагоддзя з Мінскага замчышча і многія іншыя адметныя прадметы са збору музея. 

Паводле слоў Святланы Гаўрылавай, сёння ў яго калекцыі налічваецца 116 знойдзеных скарбаў, што складае больш за 30 тысяч каштоўных прадметаў. 

На здымку: той самы пояс.

Оцените материал:

Написать автору

Ваше имя *: Все поля, помеченные *, обязательны для заполнения.
E-mail *:
Сообщение *:

Все статьи рубрики Культура

пн
вт
ср
чт
пт
сб
вс
2
3
8
9
24
25
26
27
28
29
30
31
Номер газеты:
© 1991 - 2005, <РЭСПУБЛIКА>. Все права защищены.
Редакция сайта: [email protected]
Администратор: [email protected]
Экспорт заголовков и анонсов
в формате XML/RSS 2.0
Разработка сайта:
Дизайн-студия Дмитрия Борового
справочник лекарств ремонт своими руками Pink Floyd 7th-sky.net советские мультфильмы болты и гайки
Rating All.BY Rambler's Top100