Мiльярд на колах
У Полацкiм раёне ў глыбiнцы пражываюць 3,5 тысячы грамадзян. Як правiла, гэта адзiнокiя i састарэлыя людзi. I так званая аўталаўка застаецца для iх амаль што адзiным сродкам зносiн з «вялiкай зямлёй».
Менавiта магазiны на колах дастаўляюць у аддаленыя вёскi не толькi тавары першай неабходнасцi, але i сацыяльна значныя вырабы накшталт тэлевiзараў, халадзiльнiкаў, пральных машын. Толькi летась праз сетку аўтамагазiнаў Полацкага райспажыўтаварыства рэалiзавана розных тавараў для глыбiнкi на 1 мiльярд 900 тысяч рублёў.
Цяпер на балансе аўтабазы райспажыўтаварыства налiчваецца сем аўтамагазiнаў. Большасць з iх абсталяваны маразiльнымi камерамi. Гэта дазваляе ўключаць у асартыментны пералiк прадукты кароткага тэрмiну захоўвання. З наступленнем дачнага сезона клiентура аўтамагазiнаў павялiчваецца за кошт гараджан, якiя часова пасяляюцца на ўлоннi прыроды.