Не народ для ўрада, а ўрад для народа. Кастусь КАЛIНОЎСКI Текстовая версия
www.respublika.info № 88 (4511) Пятница, 16 мая 2008 г.

«Маладосць» — гэта лесвiца i падмурак»

Наталля СЦЯПУРА, «Р»

Раiса  Баравiкова    аб  асаблiвасцях  шляху  «вясновага  парома» 

Раiса Баравiкова (на здымку) — чалавек унiкальны. Вядомая паэтэса на ўзлёце сваёй кар’еры некалi пагадзiлася ўзначалiць часопiс «Маладосць». Творчасць прынесла ў ахвяру рэдактарскай рабоце. I зусiм не шкадуе. Так, часопiс адбiрае шмат часу, але i вельмi спрыяе творчасцi. Знаходзячыся ў лiтаратурным асяродку, прыходзiцца трымаць форму. Зараз у Раiсы Андрэеўны наогул гарачая пара. Да друку рыхтуецца новая кнiга для дзяцей, ды i «Маладосць» адзначае свой чарговы юбiлей — 55 гадоў. 

— У гiсторыi часопiса былi розныя часы: узлёты i заняпады. Як цяпер жыве «Маладосць»? 

 У юбiлейным нумары я вобразна назвала «Маладосць» вясновым паромам. Таму што ўсе гэтыя  55 гадоў яна перавозiць лiтаратараў з аднаго берага на другi. Наш часопiс — гэта прыступка, з якой пачынаецца шлях у вялiкую лiтаратуру. Не магу сказаць, што сённяшняя «Маладосць» на ўзлёце. Але мы ўпэўнена iдзём сваёй хадою. Сенняшняя «Маладосць» своеасаблiвая адпаведна часу, але яна ўвабрала найлепшыя традыцыi. 

— На ваш погляд, лiтаратура зараз у заняпадзе? 

— Мой рэдактарскi стол завалены рукапiсамi. Запоўнены i ўсе скрынi. А колькi яшчэ твораў у аддзелах ляжыць! Даволi часта ў апошнi час даводзiцца чуць, што людзi аддаюць перавагу серыялам, тэлешоу, забыўшыся пра кнiгу. На самай жа справе гэта не так. У нас вельмi шмат людзей, якiя пiшуць i якiя чытаюць. Поруч з дзяржаўнымi выдавецтвамi працуе шмат камерцыйных, дзе кожны жадаючы за свае грошы можа выдаць кнiгу. Такiх людзей неверагодная колькасць! Мы, вядома ж, адрознiваемся ад прыватных устаноў. У нас вельмi строгi адбор. Зараз у лiтаратуры шмат таленавiтай моладзi. Яна эксперыментуе, што i павiнна быць у такiм узросце. З самага пачатку трэба паспрабаваць сябе ў розных напрамках, каб нарэшце знайсцi свой шлях у лiтаратуры. Наш часопiс — гэта адначасова лесвiца i падмурак для творцаў. У розныя часы праз «Маладосць» прайшло шмат вядомых лiтаратараў. Гэта Янка Брыль, Генрых Далiдовiч, Генадзь Бураўкiн, Васiль Зуёнак i iншыя. Можна нават гаварыць пра школу «Маладосцi». Свае аповесцi ў часопiсе друка­валi Васiль Быкаў i Уладзiмiр Караткевiч. 

— Цi запатрабаваны ваш часопiс сёння? 

— Так. Пацвярджэнне гэтаму знаходжу, калi даводзiцца выступаць у розных навучальных установах, бiблiятэках. Там разумею, што наш часопiс ведаюць, чытаюць. Ён запатрабаваны. У бiблiятэках гавораць, што ёсць попыт. Мы стараемся, каб наша выданне было унiверсальным, тэматычна разнастайным. У нас ёсць часопiс у часопiсе «Фантаст», дзе друкуем прыгоднiцкiя творы. «Першацвет» — для пачаткоўцаў. Ёсць i аддзел публiцыстыкi: лiтаратуразнаўства, крытыка i г.д. Аднавiлi традыцыi лiта­ратурных аглядаў. У нас ёсць i традыцыйная паэзiя, i эксперыментальная. У той жа час друкуем сучасную i гiстарычную прозу. 

Увесь свет зараз зацiкаўлены дзiцячай кнiгай. Людзi стамiлiся ад лакальных войнаў, насiлля i жорсткасцi. Заклапоцiлiся, якiм жа будзе наступнае пакаленне. А добрае дзiця можна выхаваць толькi на кнiзе. Мы гэта ўлiчваем, таму актыўна друкуем падлеткавую лiтаратуру. Часам даём казкi для самых маленькiх. Словам, робiм так, каб часопiс, якi прыйшоў у сям’ю, быў цiкавы ўсiм. 

Оцените материал:

Написать автору

Ваше имя *: Все поля, помеченные *, обязательны для заполнения.
E-mail *:
Сообщение *:

Все статьи рубрики Культура

пн
вт
ср
чт
пт
сб
вс
25
28
29
30
31
Номер газеты:
© 1991 - 2005, <РЭСПУБЛIКА>. Все права защищены.
Редакция сайта: [email protected]
Администратор: [email protected]
Экспорт заголовков и анонсов
в формате XML/RSS 2.0
Разработка сайта:
Дизайн-студия Дмитрия Борового
справочник лекарств ремонт своими руками Pink Floyd 7th-sky.net советские мультфильмы болты и гайки
Rating All.BY Rambler's Top100