Аб’ект у аграгарадку
Месячны тавараабарот магазiна тавараў штодзённага попыту вёскi Веляшковiчы Лёзненскага раёна складае ў сярэднiм 40—45 мiльёнаў рублёў. Для гарадскога унiверсама такая лiчба сцiплая, а для сельскай мясцовасцi — дастаткова пачэсная. А галоўнае, мясцовым жыхарам амаль не трэба ездзiць па пакупкi ў райцэнтр. Толькi каўбасных вырабаў на сельскiм прылаўку паўтара дзесятка найменняў. Ды i ўсё iншае можна купiць без праблем.
Нават такiя вялiкiя па памерах тавары, як пральная машына, газавая плiта цi халадзiльнiк, клiенту спажыўкааперацыi даставяць на месца i ў вызначаны тэрмiн, толькi неабходна загадзя зрабiць заяўку прадаўцу магазiна Алене Пляшанавай. Увогуле, жыхары аграгарадка Веляшковiчы i навакольных вёсак задаволены асартыментам тавараў i якасцю абслугоўвання ў сваiм магазiне.